Намеснік главы Адміністрацыі Прэзідэнта паабяцаў прыняць грамадзян, якія 8 мая не змаглі сустрэцца з кіраўніком дзяржавы
17 мая намеснік главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валер Міцкевіч паабяцаў прыняць прадстаўнікоў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з усіх рэгіёнаў краіны, якія 8 мая не змаглі сустрэцца з галавой дзяржавы.
17 мая намеснік главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валер Міцкевіч паабяцаў прыняць прадстаўнікоў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з усіх
рэгіёнаў краіны, якія 8 мая не змаглі сустрэцца з галавой дзяржавы.
Пра гэта распавяла карэспандэнту “Навага часу лідар грамадзянскай ініцыятывы, юрыстка Тамара Сяргей. Паводле яе слоў, 17 мая Міцкевіч прымаў грамадзян, але прадстаўнікам
ініцыятывы ў вуснай форме было ў гэтым адмоўлена. “Нам патлумачылі, што Міцкевіч нас не прыме, паколькі Адміністрацыя Прэзідэнта спыніла з намі ліставанне. Але нам незразумела, як можна
перапыніць ліставанне з прадстаўнікамі народа, якому належыць улада ў краіне згодна з артыкулам 3 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, -- падкрэсліла юрыстка.
Паводле яе слоў, нягледзячы на такую пазіцыю чыноўнікаў прэзідэнцкай адміністрацыі, больш за 20 прадстаўнікоў ініцыятывы з усіх рэгіёнаў краіны зранку 17 мая сабраліся ў прыёмным пакоі адміністрацыі
галавы дзяржавы. “Мы вымушаныя былі знаходзіцца ў прыёмным пакоі на працягу амаль усяго працоўнага дня – сем з паловай гадзін. Наша з’яўленне у будынку адміністрацыі
нервавала чынавенства, якое для запужвання грамадзян выклікала да ўваходу ў прыёмны пакой падраздзяленне супрацоўнікаў міліцыі. Пад час знаходжання ў будынку мы неаднаразова па
тэлефонах спрабавалі звязацца з кіраўніцтвам адміністрацыі, але безвынікова. Урэшце каля 16.00 мы звязаліся з начальнікам галоўнага ўпраўлення па рабоце з зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Станіславам Буко. Менавіта пасля размовы з ім мы дамагліся абяцання Валеры Міцкевіча сустрэцца з намі ў бліжэйшы час, -- сказала Тамара Сяргей.
Нагадаем, што раніцай 8 мая, калі галава дзяржавы выступаў у Доме ўраду з штогадовым пасланнем да народа і парламента, прадстаўнікі Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры
прыйшлі на сталічную плошчу Незалежнасці, каб сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнка, перадаць яму свой 35-ы зварот, падарыць расцяжку з тэкстам артыкула 40 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, каб
чыноўнікі адміністрацыі давалі на звароты грамадзян не адпіскі, а адказы па сутнасці ўзнятых пытанняў у адпаведнасці з гэтым палажэннем асноўнага закона краіны. Аднак замест сустрэчы з
галавой дзяржавы грамадзян затрымалі людзі ў цывільным і пяць гадзін пратрымалі ў падваротні будынку Упраўлення Мінскага метрапалітэну. А калі грамадзян прапусцілі да Дому ўраду, там іх ужо ніхто не
чакаў.