Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта парушыў сваё абяцанне і адмовіўся прыняць грамадзян
7 чэрвеня намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валер Міцкевіч парушыў сваё ранейшае абяцанне і адмовіўся прыняць прадстаўнікоў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры.
7 чэрвеня намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валер Міцкевіч парушыў сваё ранейшае абяцанне і адмовіўся прыняць прадстаўнікоў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры.
Пра гэта распавяла карэспандэнту “Навага часу лідар грамадзянскай ініцыятывы, юрыстка Тамара Сяргей. Паводле яе слоў, 17 мая Міцкевіч не прыняў
прадстаўнікоў ініцыятывы, нягледзячы на своечасовы зварот да яго з калектыўным лістом. “Але нам было паабяцана, што ў бліжэйшы час адбудзецца такая сустрэча прадстаўнікоў ініцыятывы з
Міцкевічам, — сказала Сяргей.
Паводле яе слоў, паколькі ішоў час, а грамадзян ніхто не запрашаў на абяцаную сустрэчу, 6 чэрвеня яны зноў прыйшлі ў Адміністрацыю прэзідэнта і дабіліся, каб сустрэча адбылася 7 чэрвеня.
“Але нам заявілі, што высокі чыноўнік будзе сустракацца толькі з тымі прадстаўнікамі групы, каго ён абярэ сам. І на сустрэчу чыноўнікі прызначылі двух удзельнікаў нашай ініцыятывы, але 7
чэрвеня на яе быў запрошаны толькі адзін грамадзянін, якому група не делэгавала сваіх паўнамоцтваў. Пры гэтым Міцкевіч адмовіўся сустракацца з тымі актывістамі ініцыятывы, каму гэтыя паўнамоцтвы былі
дэлегаваныя групай, — падкрэсліла юрыстка. Вось чаму, паводле яе слоў, калі 7 чэрвеня каля 20 прадстаўнікоў ініцыятывы з ўсіх рэгіёнаў краіны сабраліся ў прыёмнай Адміністрацыі
прэзідэнта, іх прадстаўнікі так і не змаглі сустрэцца з Валерам Міцкевічам.
Каментуючы сітуацыю, Сяргей адзначыла, што “замест выканання сваіх абяцанняў чыноўнікі распачалі з намі нейкую гульню, якая, на нашае меркаванне, стала зместам іх працы.
“Замест таго, каб вырашаць праблемы народа і весці адкрыты дыялог з грамадствам, чыноўніцтва, на нашу думку, імкнецца проста абдурыць людзей. Але мы не збіраемся гуляць з чыноўнікамі ў іх
гульні, а будзем размаўляць з імі толькі на выснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, — сказала юрыстка. Яна выказала надзею, што ў Адміністрацыі прэзідэнта знойдзецца чыноўнік, які
не пабаіцца сустрэцца з прадстаўнікамі ініцыятывы і ўступіць з імі ў адкрытую размову.