Напрыканцы мая на Мядзельшчыне баравікі збіралі кошыкамі
Чатыры кошыкі баравікоў назбіраў 31 мая жыхар Мядзела Мікалай Русаковіч. "Першы раз у жыцці вясной баравікі збіраў: сапраўднае веснавое дзіва!" — дзеліцца заўзяты грыбнік.
Майскія баравікі
— 28 мая паехаў у лес, венік звязаць. Дай, думаю, пахаджу па грыбных мясцінах, можа, якую лісічку знайду. А там — баравікі! — распавядае Мікалай Русаковіч.
А 31 мая Мікалай Русаковіч некалькі разоў у лес з’ездзіў: прайшоўся па сваіх мясцінах каля Шымак, Пехуроў, Мікасецка. Чатыры кошыкі баравікоў набраў.
Мікалай Русаковіч пасля адной з паездак за баравікамі
— Гэта баравікі-каласавікі, — тлумачыць ён. — Яны з’яўляюцца, як жыта ў колас пойдзе. Яшчэ як пад стол хадзіў, збіраў такія. Звычайна ў пачатку ліпеня збіраў каласавікі, а тут во як рана выскачылі. Каб мне хто сказаў, не паверыў бы. І як людзям гавару — не вераць. А ўжо як пакажу, у далоні пляскаюць.
Алесь Высоцкі,www.rh.by
Фота Алеся Высоцкага