“Народная воля” — сярод прэтэндэнтаў на ўзнагароду Index on Censorship

Конкурс “Свабода слова” міжнароднай арганізацыі “Індэкс цэнзуры” узнагароджвае людзей і праекты, якія ў небяспечных і складаных умовах змагаюцца за свабоду слова.



nv_on_map_png.jpg

Скрыншот з мапога лонг-ліста

У апублікаваным лонг-лісце Index on Censorship Freedom of Expression Awards прэтэндэнтаў у намінацыі “Журналістыка” — беларуская недзяржаўная газета “Народная воля”. Разам з ёй там фігуруюць французскі часопіс “Charlie Hebdo”, азербайджанская журналістка Хадзіджа Ісмаілава і іншыя вядомыя журналісты і медыяпраекты.

Вынікі конкурса маюць абвесціць 19 студзеня 2016 года, а цырымонія ўзнагароджання запланаваная на красавік, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

З Беларусі ў лонг-лісце фігуруе таксама Беларускі свабодны тэатр (у намінацыі “Мастацтва”).

Няўрадавыя арганізацыі і медыяарганізацыі намінавалі на прэмію журналістаў і грамадскіх актывістаў, чыя сфера дзейнасці — свабода слова, у чатырох катэгорыях: Прававая абарона; Грамадзянская актыўнасць у галіне лічбавай журналістыкі; Журналістыка; Мастацтва.