«Народная воля» прэтэндуе на ўзнагароду "Index on Censorship"
Конкурс "Свабода слова" міжнароднай арганізацыі "Індэкс цэнзуры" (Index on Censorship Freedom of Expression Awards) узнагароджвае людзей і праекты, якія ў небяспечных і складаных умовах змагаюцца за свабоду слова.
belapan.com
У апублікаваным лонг-лісце прэтэндэнтаў у намінацыі "Журналістыка" – беларуская недзяржаўная газета «Народная воля». Разам з ёй там фігуруюць французскі часопіс "Charlie Hebdo", азербайджанская журналістка Хадзіджа Ісмаілава і іншыя вядомыя журналісты і медыяпраекты.
Вынікі конкурсу павінны абвясціць 19 студзеня 2016 года, а цырымонія ўзнагароджання запланавана на красавік.
З Беларусі ў лонг-лісце фігуруе таксама Беларускі свабодны тэатр (у намінацыі "Мастацтва"), паведамляе БАЖ.
Няўрадавыя арганізацыі і медыя-арганізацыі намінавалі на прэмію журналістаў і грамадскіх актывістаў, чыя сфера дзейнасці - свабода слова, у чатырох катэгорыях:
- прававая абарона,
- грамадзянская актыўнасць у галіне лічбавай журналістыкі,
- журналістыка
- мастацтва.