«Народны чэмпіён» Віталь Гуркоў стаў дызайнерам вопраткі
«Народны чэмпіён» Віталь Гуркоў стаў дызайнерам вопраткі. Знакаміты кікбаксёр, 10-разовы чэмпіён свету па тайскім боксе запусціў уласную лінейку адзення з нацыянальнай атрыбутыкай.
«Спяшаюся падзяліцца з вамі навіной, што цяпер у Мінску, ГЦ «Маскоўска-венскі» (крама @lstr_adziennie ) прадаецца мая лінейка адзення @gurcore, першыя худзi , зiпы і футболкі «Ваярскi Талер», а таксама мерчaвыя футболкі «#нашавозьме», — напісаў Гуркоў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
32-гадовы Віталь Гуркоў знакаміты не толькі сваімі спартовымі перамогамі, але і ўдзелам у музычным гурце Brutto, а таксама сваім памкненнем папулярызаваць беларускую мову і культуру.
Паводле euroradio.fm