Насельніцтва Беларусі штомесяц павялічваецца на 114 чалавек

Насельніцтва Беларусі за першыя тры месяцы 2016 года вырасла на 343 чалавекі. У выніку лічба дасягнула 9 498 700 чалавек. Гэта найбольшы паказчык з 2009 года.

deti.jpg

Белстат цяпер публікуе дэмаграфічныя дадзеныя штоквартальна, а не штомесяц, як раней. Атрымліваецца, што ў сярэднім насельніцтва Беларусі павялічваецца на 114 чалавек штомесяц.


Як дасягаецца гэта лічба? Натуральныя страты (розніца паміж народжанымі і памерлымі) штомесяц складаюць 807 чалавек. Затое за гэты ж час у краіну прыязджае 921 мігрант.


* * *

Найхутчэй колькасць насельніцтва расце ў Мінску. За першы квартал лічба вырасла на 3372 чалавекі і дасягнула 1 963 200 чалавек.


У сталіцы «аб’ядноўваюцца» і натуральны прырост (у сярэднім +297 чалавек на месяц), і міграцыя (у сярэднім +827 чалавек на месяц).