Наста Лойка: «Калі вы глядзіце гэтае відэа — значыць, мяне затрымалі»
З’явілася відэа, якое Наста Лойка запісала на выпадак свайго затрымання.

Наста Лойка. Фота: Аляксандр Васюковіч
Сёння Насту забралі на допыт у ДФР. Прычыны допыту пакуль невядомыя.
Відаць, пасля допыту праваабаронца затрыманая.
Цяпер апублікавана караценькае відэа. «Прывітанне. Мяне завуць Наста Лойка. І калі вы глядзіце гэтае відэа — значыць, мяне затрымалі. Шмат гадоў я займаюся праваабарончай дзейнасцю, і толькі за гэта мяне можна караць і судзіць — па беларускім заканадаўстве, якому не падабаецца такога роду дзейнасць. У той жа час, я дзейнічаю ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі «Дэкларацыі праваабаронцы» ААН і іншымі дакументамі, якія ратыфікавала Рэспубліка Беларусь. Таму лічу, што ніякай віны за мной няма. Лічу, што нам усім трэба паслядоўна адстойваць і змагацца за нашы правы. І не забывайце падтрымліваць тых, хто побач з вамі