Наступны год — год Каліноўскага
Аляксандр Мілінкевіч і Уладзімір Някляеў абвясцілі пра старт грамадскай кампаніі, мэта якой — ушанаванне памяці нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага. У 2013 годзе плануецца адзначыць 150-я ўгодкі паўстання Каліноўскага за вольнасць і незалежнасць.

"Для маладога беларуса сёння вельмі важна знаць, што былі такія героі, што яны не баяліся пайсці і адстойваць не сваё уласнае, свой домік, свой куточак, а ўсю
краіну. Я вельмі шкадую, што сёння ў падручніках гісторыі,ва ўніверсітэтах, школах гэтая постаць нівелюецца, яе няма. Падручнікі ўсё больш робяцца імперскімі, прыстасаванымі да расійскай гісторыі, а
ў нас свая. Кожны народ мае права на сваю гісторыю", — адзначае лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч.
Паводле pyx.by