Навацыі беларускіх судоў на фоне пандэміі

На фоне пандэміі праблема невяртання запазычанасцяў становіцца ўсё больш актуальнай для беларускіх суб’ектаў гаспадарання.

1415179335_4_1024x768.jpg

Новаўвядзенні ў дыстанцыйную працу беларускіх судоў па разглядзе такіх спрэчак падчас анлайн-сустрэчы «Спагнанне даўгоў. Практычныя парады адвакатаў» у Мінску прадставіў адвакат SBH Law Offices Андрэй Шымановіч:
Судовыя паседжанні могуць адбывацца з выкарыстаннем відэаканферэнцый, як гэта прадугледжана гаспадарча-працэсуальным заканадаўствам, і з выкарыстаннем сучасных тэхналогій. Суды таксама пачалі прымаць карэспандэнцыю на электронную пошту. То-бок дастаткова накіраваць па ўзбуджанай справе дакументы па інтэрнэце, і суды ўжо не патрабюць прадстаўлення падпісанага экзэмпляра на паперы з улікам пэўных прычын.
Па ацэнцы адвакатаў, беларускія суды разам з пераходам да дыстанцыйных метадаў працы сталі больш аператыўна разглядаць спрэчкі. Пры гэтым суды ацэньваюць не сам факт уплыву каронавірусу на адносіны бакоў, а да якіх вынікаў пры выкананні дамоваў на фоне пандэміі бакі прыйшлі.
racyja.com