Навагодні трэш: Дзед Мароз у каракулевай шапцы, у футры з пагонамі і з абразом (фота)

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза адкрыецца 23 снежня на «Лініі Сталіна». Дзетак тут будзе чакаць не звычайны Дзед Мароз, а вайсковец.

8b072d4f47fa16702f8c7356d2c88ee8_xl.jpg


У яго будзе каракулевая шапка з вялікай зоркай і футра з рамянём і пагонамі, пішуць naviny.by. У дадатак да ўсяго гэтага маскараду ў доміку Дзеда Мароза ў кутку, пад ручнікамі вісіць ікона. Прынамсі, так было ў мінулым годзе.

5_68.jpg

Мілітары-стайл не адбіўся на касцюме Снягуркі — вобраз унучкі Дзеда Мароза ў варыянце «Лініі Сталіна» самы што ні на ёсць класічны.
Госці рэзідэнцыі Дзеда Мароза змогуць, як паведамляе сайт «Лініі Сталіна», «прыняць удзел у зімовых забавах, пакатацца на санках і конях, сфатаграфавацца ў ваеннай форме і ненадоўга вярнуцца ў шчаслівую пару дзяцінства».
Фота stalin-line.by