Навагоднія святы ў Мінску сёлета абыдуцца без феерверкаў

«Але, думаю, гэта не галоўнае».

070749.jpg

Навагоднія святы ў гэтым годзе абыдуцца ў Мінску без феерверкаў. Аб гэтым расказаў БелТА начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль, паведамляе reform.by.

«Але, думаю, гэта не галоўнае. Мы пастараемся стварыць выдатны настрой разам з Дзедам Марозам і Снягуркай», — сказаў Брэль.

Навагодняя праграма ў Мінску будзе арганізавана на 22 пляцоўках. Галоўныя мерапрыемствы пройдуць каля Палаца спорту. У навагоднюю ноч там будуць выступаць Ірына Дарафеева, Алёна Ланская, Тэа і іншыя беларускія артысты і кавер-бэнды. Увечары 1 студзеня на гэтай пляцоўцы выступяць маладыя артысты і дыджэі.