Наваполацк. Пагрозы сваякам кандыдата ў дэпута

Навапалачанін Мікалай Манохін заяўляе пра пагрозы блізкім з-за ягонага намеру ўдзельнічаць у выбарах. Калі Манохіна зарэгіструюць, яго патэнцыйным апанентам будзе дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Дзевятоўскі.

Наваполацк. Мікалай Манохін.

Наваполацк. Мікалай Манохін.


Факты ціску на сваякоў Мікалая Манохіна агучыў на “Белсаце” старшыня  БСДП («Народная грамада») Мікалай Статкевіч, пасля чаго асабіста прыехаў падтрымаць маладога вылучэнца ў Наваполацк.


Пікет — дарэчы, гэта быў першы пікет па зборы подпісаў у Наваполацку, — адбыўся 17 ліпеня. Подпісы за Мікалая Манохіна збіралі пад  гарадскім сцягам: малады навапалачанін прэзентуе сябе як чалавека, які добра ведае мясцовыя праблемы і гатовы спрыяць іх вырашэнню.


Наваполацк. Збор подпісаў у падтрымку Мікалая Манохіна

Наваполацк. Збор подпісаў у падтрымку Мікалая Манохіна


Да хлопца насамрэч падыходзілі людзі, якія распавядалі пра свае праблемы, паставіўшы подпіс  у ягоную патрымку. Шмат хто падыходзіў, бо пазнаваў у твар Мікалая Статкевіча, казаў словы падтрымкі палітыку, экс-палітвязню.


Наваполацк. Мікалай Статкевіч на пікеце па зборы подпісаў за Мікалая Манохіна

Наваполацк. Мікалай Статкевіч на пікеце па зборы подпісаў за Мікалая Манохіна


Наваполацк. Збор подпісаў у падтрымку Мікалая Манохіна.

Наваполацк. Збор подпісаў у падтрымку Мікалая Манохіна.


Спадар Статкевіч паўтарыў журналістам абуральныя факты, якія сталі яму вядомыя ад  тык, хто падтрымлівае Мікалая Манохіна і ягонае жаданне стаць кандыдатам:


“Мне паведамілі пра два выпадкі нападу на сваякоў Мікалая. Абодвух гвалтам хапалі і на машыне вывозілі ў ціхае месца, тым збівалі. Пры гэтым казалі, каб перадалі хлопцу, што яму трэба спыніць сваю актыўнасць на выбарах. Я лічу, што пра гэтыя факты трэба гаварыць на ўвесь голас, бо раз яшчэ да выбараў такі ціск на людзей, то што ўжо будзе пасля?  Хто былі ініцыятары нападу, хто збіваў — мы не ведаем. Можа, прадстаўнікі сілавых структур, можа, нехта, нязгодны з грамадзянскай пазіцыяй Мікалая. Калі сюды прыедуць міжнародныя назіральнікі, мы абавязкова паведамім ім пра гэты інцыдэнт”.


Мікалай Статкевіч распавёў, што ведае Манохіна прыкладна паўгода. Хлопец, у сваю чаргу, кажа пра сімпатыю да дзейнасці Статкевіча:


“Я беспартыйны, але падзяляю сацыял-дэмакратычныя погляды. Не ўсе беларускія апазіцыйныя палітыкі для мяне з’яўляюцца аўтарытэтамі, а Мікалай Статкевіч — так. Што да майго ўдзелу ў палітычным жыцці, то я яго ніколі не хаваў:  у 2006 годзе, калі я  вучыўся ў Мінску, пасля выбараў  таксама прыходзіў на плошчу на знак пратэсту супраць вынікаў выбараў. У 2011 годзе браў удзел у маўклівых акцыях пратэсту — якія былі з апладысментамі. Цяпер вырашыў балатавацца на выбарах. Калі мяне зарэгіструюць, то маім патэнцыйным супернікам будзе дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Дзевятоўскі”.


Пра інцыдэнты з нападамі на сваякоў Мікалай Манохін гаворыць сцісла, бо не хоча нашкодзіць людзям, якія і так пацярпелі:


“Пакуль я не хачу адкрыта гаварыць на гэтую тэму. Быў акт фізічнага гвалту, можна так сказаць.  Людзі, якія пацярпелі, баяцца, таму не хочуць афішаваць ні сваіх імёнаў, ні таго, што адбылося. У міліцыю  пакуль таксама не звярталіся, бо хочам  самастойна  высветліць  хоць нейкія падрабязнасці. Выпадак беспрэцэдэнтны, я нават не чуў пра нешта падобнае. Гэта адназначна звязана з выбарамі, бо праз пацярпелых сваякоў мне перадавалі “пасланні” —  каб я не высоўваўся і не лез у дэпутаты. Хто чыніў такі гвалт, я не ведаю, але хачу ім перадаць: калі нешта хочаце перадаць мне асабіста, то мне асабіста і кажыце! Сваякоў і блізкіх не чапайце”. Сам  я нічога не баюся. У мяне пакуль няма ўласнай сям’і, і я гатовы да ўсяго.  Няхай усе нягоднікі пра гэта ведаюць”.


Два інцыдэнты нападаў на сваякоў Мікалая Манохіна, паводле ягоных словаў, адбыліся адзін за адным праз некалькі дзён. Таму 29-гадовы прадпрымальнік мусіў усё ўзважыць, перш чым наважыцца на удзел у выбарах. Гэта ўсё, як ён кажа, адыграла адмоўную ролю: актыўны збор подпісаў распачаўся ўсяго пару дзён таму. Але хлопец спадзяецца, што неабходную колькасць сабраць паспее.


Наваполацк, інфармацыйны матэрыял прэтэндэнта ў кандыдаты Мікалая Манохіна

Наваполацк, інфармацыйны матэрыял прэтэндэнта ў кандыдаты Мікалая Манохіна


spring96.org