Навукоўцы за Фядуту
Расійскія навукоўцы з Інстытута вышэйшых гуманітарных даследаванняў звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай вызваліць Аляксандра Фядуту. Пра гэта паведаміла дацэнт інстытута Наталля Мазур.
Расійскія навукоўцы з Інстытута вышэйшых гуманітарных даследаванняў звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай вызваліць Аляксандра Фядуту. Пра гэта паведаміла дацэнт інстытута Наталля
Мазур.
У лісце, адпраўленым у мінскую адміністрацыю, гаворыцца: «Арышт А. І. Фядуты паставіў пад пагрозу зрыву выхад тома, прысвечанага культурным сувязям Расіі і Францыі, у якім наш калега
з’яўляецца актыўным супрацоўнікам. Каб пазбегнуць зрыву міжнароднага праекта, мы горача просім Вас спрыяць змене меры стрымання для А. І. Фядуты — з турэмнага зняволення на хатні
арышт».
Сярод падпісантаў звароту — вядомыя навукоўцы: дырэктар інстытута Сяргей Сярэбраны, філосаф Наталля Аўтаномава, славісты Андрэй Зорын і Аляксандр Іваніцкі, гісторык Ніна Брагінская.
Гэта не першы ліст расійскіх гуманітарыяў у абарону мінскіх вязняў. Адразу пасля 19 снежня ў сеціве быў распаўсюджаны падпісаны многімі навукоўцамі адкрыты ліст, які заклікаў вызваліць
арыштаваных.
Гэтым разам зварот адпраўлены поштай у Адміністрацыю Лукашэнкі.
«Калі не атрымаем адказу, тыдні праз два напішам паўторна, — кажа Наталля Мазур, — каб ведалі, што пра чалавека не забыліся і ў Маскве».
Гісторыі збіраюцца да канца лютага.