Навукоўцы ствараюць базу ДНК беларусаў

Беларускія навукоўцы ствараюць унікальную базу дадзеных ДНК. Яна неабходна, каб распрацаваць сучасныя метады ідэнтыфікацыі асобы.

dna_1811955_1280.jpg


У распараджэнні навукоўцаў ужо каля 300 узораў, паведамляе МИР 24. З іх дапамогай спецыялісты вызначаць, якія гены адказваюць за знешнасць беларусаў. У першую чаргу, такія даследаванні дапамогуць крыміналістам. Над праектам беларускія спецыялісты працуюць сумесна з расійскімі калегамі.
«З улікам таго што ў нас мяжа практычна празрыстая, то вось гэта перамяшчэнне, міграцыя, таксама павінна ўлічвацца. Мы павінны ведаць, хто да нас прыязджае, генетычныя асаблівасці. Гэта важна, як для лячэння, так і для выяўлення патэнцыйных злачынцаў», — кажа галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Кільчэўскі.
Беларускія вучоныя плануюць таксама вывучыць генетычную схільнасць жыхароў Беларусі і Расіі да розных захворванняў.