Навуковая канферэнцыя «Кастусь Каліноўскі ды нацыятворчы працэс у Беларусі»
Англа-беларускае таварыства і Згуртаванне беларусаў у Вялікабрытаніі прымаюць заяўкі на ўдзел у навуковай канферэнцыі «Кастусь Каліноўскі ды нацыятворчы працэс у Беларусі», якая адбудзецца ў Лондане 28–29 сакавіка 2014 г.
Канферэнцыя, прымеркаваная да 150-й гадавіны з дня смерці Каліноўскага, мае мэтай разгледзець ролю, якую адыграла паўстанне 1863—1964 гг. у нацыятворчым працэсе ў Беларусі. Канферэнцыя
мае стаць форумам для навукоўцаў розных дысцыплінаў. Рабочыя мовы канферэнцыі — беларуская і ангельская.
Арганізатары запрашаюць падаваць тэзісы дакладаў на тэмы, якія спрыяюць міждысцыплінарнаму разуменню постаці Кастуся Каліноўскага і ягонага ўплыву на беларускі нацыянальны дыскурс. Апліканты з
Беларусі, чые тэзісы пройдуць адбор аргкамітэта, атрымаюць дапамогу з афармленнем візаў і транспартнымі выдаткамі. Выбраныя даклады будуць надрукаваныя ў спецыяльным выпуску Journal of Belarusian
Studies.
Тэзісы аб’ёмам да 1000 словаў па-ангельску або па-беларуску дасылайце не пазней за 31 кастрычніка 2013 г. Караліне Мацкевіч на электронны адрас: mail@absociety.org.uk.