Навука і тэхналогіі як асновы мадэрнізацыі для будучага ўстойлівага развіцця
Па ініцыятыве і пры падтрымцы сусветна вядомага навуковага фонда імя Аляксандра фон Гумбальдта з 18 па 21 верасня ў Мінску будзе арганізавана навуковая канферэнцыя «Навука і тэхналогіі як асновы мадэрнізацыі для будучага ўстойлівага развіцця». Канферэнцыя будзе праходзіць у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў.
Ключавымі напрамкамі дзейнасці фонда імя Аляксандра фон Гумбальдта з’яўляюцца ўмацаванне рэгіянальных і міждысцыплінарных навуковых кантактаў вучоных- стыпендыятаў Фонда, інфармаванне пра
дзейнасць Фонда і падтрымка перспектыўных маладых вучоных. Гэту мэту ставіць сабе таксама і дадзеная міжнародная міждысцыплінарная навуковая канферэнцыя. Тэма мерапрыемства вельмі актуальная і будзе
цікавая ўсім удзельнікам.
Асноўная мэта канферэнцыі — сабраць вядучых экспертаў розных навуковых
дысцыплін для таго, каб яны падзяліліся вопытам і вынікамі ў распрацоўцы новых ідэй і прынцыпаў па ўстойлівым развіцці грамадства на аснове інтэграцыі сучасных тэхналогій у энергетыцы, эканоміцы,
экалогіі, інфарматыцы, нанатэхналогіях і ахове здароўя.
Чакаецца ўдзел каля 100 вучоных з розных краін.
Аддзел прэсы Пасольства Германіі ў Мінску