Назвалі папярэднюю прычыну здарэння з хлорам у ФАК у мінскай Серабранцы
Як мяркуюць у МНС, папярэдняя прычына здарэння — парушэнне тэхналагічнага рэгламенту па абслугоўванні дазуючай станцыі: каагулянт для асвятлення вады быў памылкова заліты ў ёмістасць з хлорам, у выніку адбылася хімічная рэакцыя з выдзяленнем пароў хлору.

Фота: прэс-служба МНС
Нагадаем, 28 сакавіка ў 20.47 на нумар «112» ад наведвальнікаў паступіла паведамленне аб рэзкім задушлівым паху ў памяшканнях фізкультурна-аздараўленчага комплексу па пр.Ракасоўскага, 44 у Мінску. Да месца выкліку былі накіраваныя падраздзяленні МНС. Было ўстаноўлена, што ў памяшканні водападрыхтоўкі, размешчаным у сутарэнні, праводзіліся працы па абслугоўванні дазуючай станцыі. Высветлілася, што каагулянт для асвятлення вады быў памылкова заліты ў ёмістасць з хлорам, у выніку адбылася хімічная рэакцыя з выдзяленнем пароў хлору.
З будынка да прыбыцця падраздзяленняў МНС эвакуяваныя 82 чалавекі, з іх 70 наведвальнікаў і 12 чалавек адміністрацыі. Падчас агляду медыкамі быў шпіталізаваны работнік комплексу з дыягназам: атручэнне парамі хлору.
Гранічна дапушчальная канцэнтрацыя пароў хлору ў памяшканні аказалася перавышанай у 35 разоў. У астатніх памяшканнях ГДК у норме.
Былі праведзены работы па нейтралізацыі рэчыва шляхам развядзення вадой і праветрыванне падвальных памяшканняў. Пасля ўтылізацыі дадзенага рэчыва і правядзення замераў ГДК у памяшканні водападрыхтоўкі і будынку ФАКа перавышэнняў не выяўлена.