Не стала Рысіка — любімага ката Рыгора Барадуліна
Пра гэта паведаміў у Facebook Глеб Лабадзенка.

Рыгор Барадулін і Рысік
«Любімы кот народнага паэта Рыгора Барадуліна Рысік адправіўся на нябёсы да свайго гаспадара, пражыўшы 18 гадоў», — напісаў Глеб Лабадзенка.

Рысіка Барадулін узяў кацяняткам ва Ушачах у 2003 годзе — у год смерці Быкава. Перад гэтым не стала і папярэдняга Барадулінскага ката Мірона, што і стала нагодай узяць з радзімы новага ката.

Рысіку паэт дазваляў абсалютна ўсё, размаўляў з ім як з чалавекам, прысвяціў нямала вершаў:
Не можа ўсмешку ўтоіць заход.Іржавее імжа сырая.Як цяпельца халоднае,ДагараеНа стале маімРыжы котРысік...

«Фота, дзе Рысік ляжыць на стале каля талеркі кілбасы, я зрабіў у дзень смерці Барадуліна, калі цела паэта вынеслі з кватэры, Рысік лёг на ягоны стол, адвярнуўся і ляжаў так доўга-доўга», — піша Лабадзенка.
Фота з Facebook Глеба Лабадзенкі