Не выйшаў на волю былы памочнік пракурора Яўген Бабак
Пасля 15 сутак не выйшаў на волю былы памочнік пракурора Першамайскага раёна Мінска Яўген Бабак, паведамляе «Наша Ніва».

Яўген Бабак меўся выйсці з сутак сёння не пазней за 10-ю гадзіну раніцы.
Імаверна, яму «працягнулі» суткі. Пры затрыманні Бабака была разгромлена яго кватэра.
