Не — алкагалізму!

Актывісты Руху «За Свабоду» і «Правага альянсу» патрабуюць забараніць начны продаж спіртовых напояў.

Ініцыятыву дэмакратычных актывістаў ужо падтрымалі 200 жыхароў Маскоўскага раёна Мінска.

Падпісанты калектыўнага звароту ў Мінгарвыканкам патрабуюць спынення гандлю алкагольнай прадукцыяй у начны час на тэрыторыі горада, і ў прыватнасці, забароны продажу спіртовых напояў начным аддзелам крамы № 28 ТАА «Азарэнне», што месціцца на вуліцы Бельскага, 69.

На думку ініцыятараў кампаніі, продаж алкаголю ў любы час сутак спрыяе алкагалізацыі беларускага грамадства.
Паводле статыстыкі, у Беларусі 182 тысячы чалавек знаходзіцца на наркалагічным уліку ў органах аховы здароўя. Шаснаццаці тысячам падлеткаў пастаўлены дыягназ «хранічны алкагалізм». У 2009 годзе спажыванне алкаголю на кожнага беларуса ў пераліку на чысты спірт склала 14 літраў, што значна перавышае небяспечную мяжу ў 8 літраў, якую прыняла Сусветная арганізацыя аховы здароўя.
Актывісты «Правага альянсу» таксама падалі ў гарвыканкам заяўку на пікет, накіраваны супраць алкагалізму і наркаманіі. Актывісты намераны пратэставаць супраць вытворчасці і продажу ў краіне танных пладова-ягадных напояў, рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў начны час, а таксама свабоднага продажу неапрацаваных зярнят харчовага маку, якія змяшчаюць опіум. Пікет мае адбыцца 15 красавіка а 18 гадзіне на плошчы Бангалор.
Паводле прэс-службы Руху «За Свабоду»