Не быць скотам
Зноўку вельмі парадаваў слынны беларускі рок-гурт “Ляпіс Трубяцкі — гэтым разам кліпам на кампазіцыю “Не быць скотам. Дарэчы, гэты кліп ужо літаральна “парваў інтэрнэт.
Зноўку вельмі парадаваў слынны беларускі рок-гурт “Ляпіс Трубяцкі — гэтым разам кліпам на кампазіцыю “Не быць скотам. Дарэчы, гэты кліп ужо
літаральна “парваў інтэрнэт.
Сяргей Михалок на вачах робіцца такім творцам-трыбунам, які звяртаецца да лепшых рысаў і пачуццяў чалавека-грамадзяніна, беларуса, а не абывацеля, якому да лампады ўсё, што адбываецца ў яго роднай
краіне. Пранізлівыя словы, пададзеныя ў форме дыялога Сяргея Міхалка з другім салістам “Ляпісаў Паўлам Булатнікавым і нават з усімі чальцамі калектыву, што мы бачым пры канцы
кліпу, кранаюць душу і не пакідаюць абыякавым. Нацыянальныя кашулі, гістарычны бел-чырвона-белы сцяг і святы герб “Пагоня — найважныя элементы кліпа. Як і беларуская мова,
якая ў выкананні “Ляпісаў стала ўжо такой жа натуральнай, як і ў другіх класікаў беларускае нацыянальнай музыкі.
“Ляпісы зараз гастралююць па-за межамі Беларусі. Яны нясуць Нашу культуру, Наш боль у іншыя краіны, каб падаць, што тут, у Нашай Радзіме, далёка не ўсё ў парадку. Гэта бачаць
дзеючыя ўлады, таму і прэтэнзіі ў іх да Сяргея Міхалка зусім не дзіцячыя, хоць гэта і не пацвярджаецца афіцыйна. Але хочацца верыць, што і гэтую кампазіцыю, і шмат іншых, якія сталіся мінігімнамі
свядомай, асабліва маладой часткі народа, мы хутка зможам пачуць у буйных канцэртных залах Беларусі. Без якіхсьці негатыўных наступстваў як для выканаўцаў, так і для іх гледачоў і слухачоў.
Паглядзець кліп “Не быць скотам можна тут: http://nn.by/?c=ar&i=62928
або
http://www.youtube.com/watch?v=jSwmW3OxquY&feature=share