Не пусцілі адваката

5 ліпеня ў калоніі ў Горках Магілёўскай вобласці да палітвязня Змітра Дашкевіча не пусцілі адваката Змітра Лаеўскага.

У адміністрацыі калоніі спаслаліся на тое, што Зміцер Дашкевіч нібыта не пісаў заявы пра сустрэчу з адвакатам.



87ba276ebbe553ec05d2f5b37c20125f.jpg

5 ліпеня ў калоніі ў Горках Магілёўскай вобласці да палітвязня Змітра Дашкевіча не пусцілі адваката Змітра Лаеўскага.
У адміністрацыі калоніі спаслаліся на тое, што Зміцер Дашкевіч нібыта не пісаў заявы пра сустрэчу з адвакатам.
«Я адправіла Змітру некалькі тэлеграмаў, каб ён напярэдадні падаў такую заяву. Мяркую, гэтыя тэлеграмы альбо не дайшлі да адрасата, альбо адміністрацыя калоніі свядома іх знішчыла», — кажа намесніца старшыні зарэгістраванай у Чэхіі грамадскай арганізацыі “Малады фронт, Наста Палажанка.
У горацкай калоніі ў адваката Лаеўскага не ўзялі заяўку на сустрэчу з падабаронным і не далі яму пісьмовага тлумачэння адмовы. Паводле звестак, адвакат Зміцер Лаеўскі накіраваўся ў Магілёў, каб падаць у абласную пракуратуру скаргу на дзеянні адміністрацыі калоніі.
Лідару «Маладога фронту» Змітру Дашкевічу прысудзілі 2 гады зняволення нібыта за хуліганства. Інцыдэнт адбыўся за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года. «Малады Фронт» звязвае затрыманне Дашкевіча і Лобава напярэдадні выбараў з правакацыяй спецслужбаў. У калонію ў Горках Змітра Дашкевіча прывезлі ў чэрвені, і неўзабаве стала вядома, што актывіст трапіў у карцэр. Прычыны пакарання карцэрам і стан здароўя Дашкевіча невядомыя.