Не трэба цурацца роднай мовы

Сакратарыят Таварыства беларускай мовы прыняў зварот, у якім адзначае небяспечную тэндэнцыю на «ігнараванне дзяржаўнай беларускай мовы пры агучванні ў СМІ сваіх праграмаў, заяў і
платформаў» рознымі партыямі і рухамі, прэтэндэнтамі ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта на будучых выбарах.

Сакратарыят Таварыства беларускай мовы прыняў зварот, у якім адзначае небяспечную тэндэнцыю на «ігнараванне дзяржаўнай беларускай мовы пры агучванні ў СМІ сваіх праграмаў, заяў і платформаў» рознымі партыямі і рухамі, прэтэндэнтамі ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта на будучых выбарах.

«І гэта адбываецца, — гаворыцца ў звароце, — у той час, калі ўвесь народ Беларусі разумее па-беларуску, а больш паловы ставіцца да ўжывання беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця станоўча. Самае цікавае, што амаль усе вылучэнцы цудоўна разумеюць, што сапраўднымі кандыдатамі яны не стануць і сто тысяч подпісаў грамадзян Беларусі ў сваю падтрымку не збяруць. Руская мова тут ім толькі перашкодзіць, бо сапраўдныя патрыёты іх не падтрымаюць, а прыхільнікі ўлады іх улёткі проста не будуць чытаць.

Значыць, яны хочуць спадабацца тым палітычным і фінансавым групоўкам на Усходзе і на Захадзе, якія ў сваіх інтарэсах падтрымліваюць русіфікацыю Беларусі. Таму ці варта верыць такім дэмакратам? З беларускім народам трэба гаварыць па-беларуску».

Паводле інфармацыі сакратарыята ТБМ

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: