Незабыўная сустрэча
У межах кампаніі «Будзьма» на сядзібе ТБМ адбылася сустрэча з сынам Якуба Коласа Міхасём Міцкевічам.
На працягу вечарыны, якая доўжылася амаль тры гадзіны, спадар Міхась распавядаў прысутным пра сябе, пра бацьку, чытаў урыўкі з твораў Якуба Коласа, выказваў свае погляды на сучаснае жыццё
Беларусі.

Шмат новага для сябе пачулі слухачы пра ўзаеміны Якуба Коласа і Янкі Купалы, пра тое, якім ён памятае Івана Дамінікавіча. Распавёў спадар Міхась і пра абставіны смерці абодвух класікаў. Паводле
яго, прычынай смерці Янкі Купалы стаў, хутчэй за ўсё, няшчасны выпадак.
А вось Якуб Колас у апошні дзень жыцця, 13 жніўня, занёс у ЦК партыі Беларусі ліст пра гаротны стан беларускай мовы, пра тое, што трэба нацыянальнай мове надаць больш шырокі ўжытак. Але яго не
прынялі. Вядома, з якім настроем паэт вярнуўся дадому. Пайшоў у свой рабочы кабінет… Народны паэт памёр у сваім крэсле. Цяпер спадар Міхась працуе над успамінамі пра бацьку, якія друкуюцца
ў часопісе «Дзеяслоў».
Гаворачы пра сучасную Беларусь, Міхась Міцкевіч зазначыў, што людзі, якія губляюць сваю мову, папросту ператвараюцца ў гістарычнае смецце. Народ знікае, калі губляецца мова. Сённяшняе ж беларускае грамадства, на яго думку, вельмі апалітычнае і абыякавае да свайго лёсу. Прычына — у няведанні ўласнай гісторыі, у адсутнасці нацыянальнай самасвядомасці.
Юрась Каласоўскі