Незалежнай Літве — 20 гадоў

9 сакавіка амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі ў гонар 20-годдзя незалежнасці краіны арганізавала святочны канцэрт у мінскай філармоніі.



d30960ce77e83d896503d43ba249caf7.jpg

9 сакавіка амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі ў гонар 20-годдзя незалежнасці краіны арганізавала святочны канцэрт у мінскай філармоніі.
Беларускую грамадскасць віталі літоўскі амбасадар Эдмінас Багдонас, літоўскі і беларускі міністры культуры. Узгадваліся тыя падзеі ў даўняй і найноўшай гісторыі дзвюх краін, літоўскага і беларускага народаў, якія сведчылі пра трывалыя сувязі паміж нашымі дзяржавамі, традыцыі добрасуседства і супрацоўніцтва паміж народамі і асобамі. Цудоўны канцэрт, у цэнтры якога былі выступленні творчых груп і выканаўцаў Нацыянальнай школы мастацтваў Літвы, надалі асаблівы настрой і цеплыню гэтай сустрэчы.