Незалежным журналістам забаранілі здымаць грамадскае абмеркаванне ў Мінску
Супрацоўнікі міліцыі на чале з кіраўніком Ленінскага РУУС Максімам Свірыдам у чацвер увечары забаранілі незалежным журналістам здымаць грамадскае абмеркаванне і пагражалі выдаліць з залы.
![Фота даслалі ў БАЖ Юлія Лабанава і Аляксандр Любянчук Фота даслалі ў БАЖ Юлія Лабанава і Аляксандр Любянчук](/img/v1/userfiles/images/minsk_dostup_da_inf.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота даслалі ў БАЖ Юлія Лабанава і Аляксандр Любянчук
Інцыдэнт адбыўся ў памяшканні сталічнай гімназіі №1, дзе праходзіла грамадскае абмеркаванне будаўніцтва новага гандлёвага цэнтра на вуліцы Малініна.
Супрацоўнікі міліцыі спачатку перапісалі пашпартныя дадзеныя незалежных журналістаў Юліі Лабанавай і Аляксандра Любенчука, а потым забаранілі карэспандэнтам весці здымкі падчас сустрэчы. Міліцыянты заявілі, што ў адваротным выпадку журналістаў выдаляць з памяшкання.
Карэспандэнты расцэньваюць выпадак як наўмысную перашкоду іх прафесійнай працы.
baj.by