«Nielsen IQ»: за год колькасць кантрабандных беларускіх цыгарэт у РФ вырасла ў 1,5 раза

Амаль палова паставак кантрабандных тытунёвых вырабаў у Расію прыходзіць з Беларусі, адзначае Thinktanks.by.

418366768.jpg

Міжнароднае агенцтва маркетынгавых даследаванняў «Kantar TNS» паведаміла: беларускі рынак цыгарэт — галоўны драйвер ценявога рынку ЕАЭС.

Абарот нелегальнай тытунёвай прадукцыі ў Расіі склаў 10,7% па выніках першага квартала. Пры гэтым па выніках трох кварталаў 2020 года гэты паказчык дасягнуў усяго 7%, адзначаецца ў дакуменце са спасылкай на звесткі «Nielsen IQ». Тады прыкметнага зніжэння ўдалося дасягнуць у тым ліку за кошт прыпынення прамых авіярэйсаў паміж Арменіяй і Расіяй з-за каронавіруса.

Паведамляецца, што большая частка кантрабанды цыгарэт ажыццяўляецца з Беларусі. За год доля нелегальнага беларускага прадукту ў РФ узрасла больш чым у паўтара раза.

Ключавым фактарам росту кантрафакту аналітыкі называюць высокую розніцу ў акцызах на тытунёвую прадукцыю ў Расіі і іншых дзяржавах. Менавіта дысбаланс у акцызах стымулюе незаконны ўвоз, кажуць эксперты.