Нямецкія журналісты і пісьменнікі заступіліся за выдавецтва “Логвінаў”

ПЭН-Цэнтр Германіі, а таксама аўтары, лектары і выдаўцы, уключаючы лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі Гюнтэра Граса і Эльфрыду Джэлінек, сёння накіравалі адкрыты ліст на адрас міністра інфармацыі Беларусі наконт пазбаўлення ліцэнзіі выдаўца Ігара Логвінава. 



6_2_knigarnja.jpg

Логвінаў з’яўляецца адным з самых значных выдаўцоў у Беларусі, дзе ўвогуле мала незалежных выдавецтваў. Логвінаў цягам апошніх 14-ці гадоў вельмі спрыяў развіццю незалежнай беларускай літаратуры”, — гаворыцца ў паведамленні для прэсы, распаўсюджаным 28 кастрычніка.  

Тэкст адкрытага ліста:

Шаноўны спадар міністр!  

ПЭН-Цэнтр Германіі і падпісанты — аўтары, лектары і журналісты — з абурэннем даведаліся, што Ваш урад з надуманых прычын пазбавіў ліцэнзіі выдаўца Ігара Логвінава. Мы расцэньваем Ваш учынак як палітычна матываваны, накіраваны на тое, каб змусіць маўчаць крэатыўнага і вельмі важнага выдаўца. Выдавецтва “Логвінаў” робіць вельмі важны ўнёсак у развіццё беларускай культуры і ў яе прызнанне на міжнародным узроўні.

У лісце яны пратэстуюць супраць такога захаду і патрабуюць тэрміновага аднаўлення дзейнасці выдавецтва.

Выдавецтва “Логвінаў” прадстаўляе стракатую і разнастайную культурную спадчыну Беларусі, яе гісторыю, якая ёсць неад’емнай часткай еўрапейскай традыцыі. Мы адназначна патрабуем перагледзець гэтае несправядлівае скасаванне ліцэнзіі. Мы будзем пільна сачыць за развіццём падзеяў і выказваем поўную салідарнасць без усялякіх абмежаванняў з нашым калегам Ігарам Логвінавым”.

Ад імя ПЭН-Цэнтра Германіі

Ёзэф Хаслінгер, прэзідэнт 

Саша Фойхерт, віцэ-прэзідэнт

Дармштат, 28.10.2013

(Пераклад з нямецкай — ГА “БАЖ”)