Не паўтарайце сумнай гісторыі «Бульбаш-хола»!

Адкрыты зварот да кіраўніцтва кампаніі «Рускія сладасці» ў сувязі з забудовай месцаў массавых растрэлаў.



russlad.jpg

Кіраўніцтву ААТ «Рускія сладасці»,

вул. Бабушкіна,  дом 8, кв. 22, г. Мінск

Жукоўскага Канстанціна Іосіфавіча,

вул. Кніжная, дом ххх , г. Гомель 246003

 

Адкрыты зварот

Добры дзень, шаноўныя кіраўнікі  ААТ  «Рускія сладасці».

Звяртаецца да Вас Кастусь Жукоўскі па даручэнню ўдзельнікаў «круглага стала», прысвечанага  ўшанаванню памяці ахвяр таталітарных рэжымаў.

У Гомелі Ваша кампанія будуе лагістычны цэнтр на 11 кіламетры Чарнігаўскай шашы – у адным з месцаў, дзе з 1917 па 1949 гады савецкія карныя органы расстрэльвалі мірных грамадзян.

На тэрыторыі  будаўнічай пляцоўкі, дзе Вы плануеце размесціць лагістычны цэнтр, знаходзіцца адзін з крыжоў, які ўсталяваны ў памяць бязвінна забітых савецкіх грамадзян. Крыж быў асвечаны праваслаўным святаром.

У сувязі з вышэй згаданым прашу Вас адказаць на наступныя пытанні:

1. Што плануеце далей рабіць з асвечаным праваслаўным святаром памятным крыжам, які быў усталяваны ў памяць аб растраляных падчас сталінскіх рэпрэсій жыхарах Гомельшчыны і зараз знаходзіцца на тэрыторыі агароджанай будаўнічай пляцоўкі?

2. Ці плануе Ваша арганізацыя праводзіць даследаванне  будаўнічай пляцоўкі на наяўнасць расстрэльных ямаў і людскіх парэшткаў ?

3. Ці збіраецца Ваша арганізацыя дадаткова набываць зямлю ў гэтым месцы (лесе) і весці будаўніцтва на новых участках уздоўж Чарнігаўскай шашы?

Таксама просім Вас звярнуць увагу на вялікае значэнне дадзенага лесу для нашчадкаў. Для азнаямлення з гісторыяй растрэльных месцаў дасылаем  аматарскі фільм, у якім сведкі сцвярджаюць, што мірных жыхароў расстрэльвалі менавіта ў гэтым лесе, пачынаючы з 9 кіламетра, а Ваша будова знаходзіцца на 11 кіламетры Чарнігаўскай шашы.

Не паўтарайце сумнай гісторыі  «Бульбаш-хола»!

spasemstranu.com