Невядомыя зрабілі спробу прарыву праз украінска-беларускую мяжу, памежнікі прымянілі зброю

Ноччу 17 лютага на ўчастку Пінскага пагранічнага атрада ў Кобрынскім раёне з украінскага боку невядомымі была зроблена спроба групавога прарыву праз мяжу. 



ukraine1610.png

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка, група парушальнікаў у складзе каля 20 чалавек з канямі была спыненая беларускім пагранічным нарадам. У адказ на агрэсіўныя дзеянні парушальнікаў у дачыненні да іх была прымененая зброя. 


Мяркуючы па слядах, сярод нападнікаў, магчыма, ёсць параненыя. Парушальнікі, кінуўшы на беларускай тэрыторыі чатырох каней, пайшлі ва Украіну. 


Распачалося сумеснае з украінскімі памежнікамі расследаванне. Вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН