«Ноч зніжак» пройдзе сёння ў крамах Белкаапсаюза

«Ноч зніжак» пройдзе сёння ў крамах Белкаапсаюза, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Белкаапсаюза Таццяна Ляшкевіч.



skidka.jpg

«Ноч зніжак» адбудзецца ў гандлёвых аб’ектах спажыўкааперацыі ў абласных і раённых цэнтрах. Акцыя пачнецца з 17 гадзін і будзе доўжыцца да поўначы. Пакупнікам прапануюць шырокі асартымент тавараў па зніжаных цэнах. Так, на нехарчовыя тавары будуць дзейнічаць зніжкі да 15% (на тавары лёгкай прамысловасці — да 20%). Харчовыя тавары можна будзе купіць са зніжкай 7%.

Падчас акцыі пакупнікам будуць уручаны падарункі, пройдуць дэгустацыі і пашыраныя распродажы мучных, кандытарскіх і булачных вырабаў, мясных прадуктаў, саленняў yласнай вытворчасці.

zviazda.by