«Ноч паэтаў» у Курапатах (фота, відэа)

З 29 на 30 кастрычніка ў Курапатах прайшла "Ноч паэтаў".



img_6441_logo.jpg



Напачатку былі зачытаныя 130 прозвішчаў прадстаўнікоў нацыянальнай эліты, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Кожнае прозвішча адбівалася ўдарам у жалобны звон. 

img_6396_logo.jpg

Вядоўца імпрэзы Зміцер Дашкевіч запрасіў выступіць знакамітага паэта Уладзіміра Някляева, які ў сваёй прамове адзначыў, што рэпрэсаваныя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі стварылі падмурак той Беларусі пра якую марылі яны і пра якую марым мы. Дзякуючы палеглым у Курапатах людзям, мы маем незалежную Беларусь.
Уладзімір Арлоў выказаў упэўненасць, што калісьці беларусы будуць адзначаць гэты дзень – дзень расстраляных паэтаў, як самы важны дзень жалобы і смутку, а таксама прачытаў верш рэпрэсаванага паэта Валерыя Маракова. 

Да мікрафона падыходзілі літаратуразнаўца, пісьменнік Язэп Янушкевіч, рэжысёр Аляксей Туровіч, паэт Андрэй Хадановіч, бард Андрэй Мельнікаў, спявак Алесь Дзянісаў. Вершы расстраляных паэтаў, а таксама ўласныя творы зачытвалі многія з прысутных.