Памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ушанавалі ў Варшаве

Акцыя «Вяртанне імёнаў» прайшла каля «Катыньскага каменя» на Замкавай Плошчы  ў Варшаве.

23107409_1346424602153696_694939076_o.jpg

Удзельнікі прачыталі каля 300 імёнаў людзей, якія загінулі ў выніку вялікага тэрору.

Валянціна Чубарава, арганізатар «Вяртання імёнаў», гаворыць:

Мне здаецца, што мы знайшлі нейкі правільны фармат у гэтым сэнсе, бо прыходзяць людзі: і палякі, і беларусы, і украінцы, — для якіх гэта таксама важна, і якім блізкая гэтая інтанацыя, блізкае гэтае стаўленне да ахвяр, і якія адчуваюць наколькі гэта нас аб’ядноўвае і наколькі важна прачытаць гэтыя імёны.

Даніну памяці ахвярам савецкіх рэпрэсій аддавалі прадстаўнікі розных дыяспар Варшавы, сярод якіх і беларусы.

Беларускі журналіст Аляксандр Папко адзначыў:

 — Мы павінны памятаць гэтых людзей, называючы імёны. Мы адчароўваем гэтую статыстыку. Тысячы не шкада. А вось калі мы ведаем імёны гэтых людзей, хто чым займаўся, то разумеем, што былі забітыя жывыя людзі. Дзяржаўныя улады забівалі жывых людзей, і гэта не павінна паўтарыцца.

Апроч расстраляных у 1937–1938 гадах, былі ўшанаваны ахвяры Галадамору, які меў месца ва Украіне ў 1933 годзе.

 


www.racyja.com