«Новая Баравая» запрасіла да сябе людзей, якія дапамагалі мікрараёну з вадой

У выніку атрымаўся дзіўны вечар беларускай салідарнасці.

200099000422_259165.jpg

Сталічны мікрараён «Новая Баравая» запрасіў да сябе ў госці людзей, якія не пакінулі тутэйшых без дапамогі ў тыя дні, калі тут загадкава знікла вада. Сітуацыя была складанай, бо потым ненадоўга яшчэ адключылі і ацяпленне. Але мінчане імкліва прыйшлі на дапамогу гэтаму жыллёваму кластэру — падвозілі ваду і электрычныя ацяпляльныя прылады. Хто адказны за перабоі з водазабеспячэннем, дагэтуль афіцыйна не паведамлялася.
Сёння гасцей «Новай Баравой» частавалі гарбатай, печывам і іншымі прысмакамі, адзначаюць «Кулуары Куку».

200089900475_303948.jpg


200141000430_72376.jpg