Новая песня J:МОРС стала афіцыйным гімнам «Зімовых бегавых гульняў» (ВІДЭА)
Сацыяльная ініцыятыва «Зімовыя бегавыя гульні: #velcombegom» зараз мае свой гімн. Музычнай візітоўкай акцыі стала кампазіцыя «Зима» гурта J:MOPC.
Сваімі ўражаннямі дзеліцца франтмэн J:МОРС Уладзімір Пугач:
«Зімовыя бегавыя гульні» праходзяць у Мінску ды абласных цэнтрах з 9 па 11 лютага. Акцыю #velcombegom — гэта спалучэнне масавых заняткаў спортам з дабрачыннай ініцыятывай. Яе падтрымлівае Параалімпійскі камітэт Беларусі. У мінулыя гады мерапрыемствы праходзілі адно ў цёплую паравіну году, удзельнічалі там толькі бегуны. Тут жа змогуць прыняць удзел і лыжнікі, і аматары катацца на каньках — разам з прыхільнікамі бегу, як у зале, так і на адкрытым паветры.
Для ўдзелу ў акцыі наебходна з 9 па 11 лютага размясціць у сацсетках фота з экранам трэнажора альбо скрыншот з фітнэс-дадаткам з указаннем даты, кіламетражу і двух хэштэгаў: #velcombegom і #наулице (хто бегае на вуліцы) альбо #velcombegom і #взале (хто трэніруецца ў зале ці ў хаце). Кіламетры любой пераадоленай дыстанцыі кампанія velcom ператварае ў рублі, якія скіруе на дапамогу школа-інтэрнатам для дзяцей з інваліднасцю ў Маладэчне.
Паводле прэс-службы кампаніі