Новыя беды чарнобыльцаў
У Беларусі праводзіцца замена пасведчанняў ліквідатараў Чарнобыля, якім прысвойваецца новы статус пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Пра гэта паведаміў старшыня Мазырскай арганізацыі ліквідатараў і інвалідаў ЧАЭС “Дапамога Валер Зайцаў.
У Беларусі праводзіцца замена пасведчанняў ліквідатараў Чарнобыля, якім прысвойваецца новы статус пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Пра гэта паведаміў старшыня Мазырскай
арганізацыі ліквідатараў і інвалідаў ЧАЭС “Дапамога Валер Зайцаў.
Замена пасведчанняў “змяніла статус ліквідатараў і засведчыла, што Беларусь не прымала ўдзел у ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. “Я хацеў бы звярнуць увагу
на перашкоды ў ваенкаматах падчас замены дакументаў вайскоўцаў запасу — былых ліквідатараў з вайсковай часткі №98312. Замена пасведчанняў па лініі іншых ведамстваў для былых ліквідатараў
— сённяшніх чыноўнікаў — праводзіцца за лічаныя хвіліны, хоць увесь іх удзел у ліквідацыі наступстваў Чарнобыля зводзіўся да некалькіх выездаў у Нараўлянскі, Брагінскі ці Хойніцкі
раёны Гомельскай вобласці на нарыхтоўку сена ці працы, непасрэдна не звязаныя з ліквідацыяй наступстваў Чарнобыля. Але ж для асабовага складу вайсковай часткі №98312 пытанне замены пасведчанняў
вырашаецца толькі судом, — падкрэсліў Зайцаў.
Паводле ягоных слоў, в/ч № 98312 — гэта лазня-пральны атрад, які падчас ліквідацыі наступстваў Чарнобыля быў радыяцыйна небяспечнай зонай. “Паколькі спецвопратка вайскоўцаў, якія
працавалі на тэрыторыі чацвёртага рэактара ЧАЭС, праходзіла дэзактывацыю ў лазня-пральным атрадзе, радыяцыя пераносілася туды з атамнай станцыі. Калі ж дэзактывацыя вопраткі, забруджанай
радыенуклідамі, была неэфектыўнай, асабісты склад лазня-пральнага атрада праводзіў пахаванне спецвопраткі ў магільніках. І ўзнікае пытанне, чаму ваеннаслужачыя запасу, якія па паўгода і болей
знаходзіліся ў атрадзе на ліквідацыі наступстваў Чарнобыля, з 2007 года былі пазбаўлены статуса ліквідатараў, а зараз пазбаўляюцца статуса пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС і вымушаны праз суды,
аплачваючы дзяржпошліну, даказваць свой удзел у гэтай высакароднай справе сусветнага значэння, — сказаў Зайцаў.
Па невядомых прычынах у Цэнтральным архіве Міністэрства абароны Беларусі не захаваліся дакументы в/ч №98312. “Хоць у афіцыйных адказах на запыты ваенкаматаў гэты лазня-пральны атрад значыцца
ў пераліку частак, асабовы склад якіх прымаў удзел у працах па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС у 1986–1990 гадах. Прычым запісы ў ваенных білетах вайскоўцаў завераныя камандзірам
в/ч №98312, а запіс пра выдачу чарнобыльскага пасведчання ліквідатарам — ваеннымі камісарыятамі краіны. Шмат хто з нас быў узнагароджаны нагруднымі знакамі
“Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, а некаторыя — ордэнамі і медалямі Расіі і Украіны. Складваецца абсурдная сітуацыя: чалавек, які згубіў здароўе не
па сваёй віне, накіраваны ваенкаматамі Міністэрства абароны на ліквідацыю наступстваў катастрофы на ЧАЭС, вымушаны гэтаму ж міністэрству даказваць свой удзел у гэтай справе, —
падкрэсліў Зайцаў.
За апошнія два гады праз суды “Дапамога пацвердзіла статус ліквідатара-чарнобыльца больш 90 былым ваеннаслужачым в/ч 98312. “Аднак застаецца пад пытаннем замена
пасведчанняў астатнім ліквідатарам (толькі ў Мазыры іх пражывае каля 200), прызваных на спецзборы ў в/ч № №98312, — адзначыў старшыня арганізацыі. Ён выказаў шкадаванне,
што Мінабароны, якое прызвала запаснікоў выканаць свой пачэсны грамадзянскі абавязак па ліквідацыі наступстваў Чарнобыля, сёння не абараняе былых ліквідатараў. “Зусім не зразумела, чаму
праблемы ваенных ліквідатараў вырашае Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, хоць мы выконвалі воінскі абавязак. Справа ў тым, што толькі міжведамасная камісія па ўстанаўленню статуса ліквідатара
аварыі на ЧАЭС МЧС Беларусі мае права прысвойваць ці здымаць статус пацярпелага ад Чарнобыля, — сказаў Зайцаў.
Як лічыць Зайцаў, пры замене пасведчанняў неабходна правяраць сапраўднасць удзелу ў ліквідацыі наступстваў Чарнобыля “ва ўсіх ліквідатараў, незалежна ад таго, ад якога ведамства яны прымалі
ўдзел у гэтай справе.