Новыя праекты
Беларуская асацыяцыя журналістаў працягвае актыўную адукацыйную працу са сваімі маладымі і ініцыятыўнымі сябрамі. 19–20 чэрвеня пачаўся новы цыкл трэнінгаў у рамках праграмы
«Маладыя лідэры БАЖ».
Першыя заняткі, агульная тэма якіх «Уводзіны ў лідэрства і аргразвіццё», прайшлі ў Мінску. Група маладых людзей з розных месцаў Беларусі сабралася, каб «атрымаць веды і
ўменні, неабходныя для актыўнага ўдзелу ў дзейнасці БАЖ і яе філіяў» — менавіта так пазначылі праграму максімум арганізатары мерапрыемства.

Правялі трэнінгі такія дасведчаныя людзі, як Лана і Вітаўт Руднікі, стваральнікі і кіраўнікі гродзенскай арганізацыі «Трэці сектар» і вядомай на ўсю Беларусь «Школы
маладога журналіста». Курыравалі сустрэчу і прымалі ў ёй актыўны ўдзел журналіст і сябра рады БАЖ Андрусь Клікуноў і намеснік старшыні БАЖ Аліна Суравец.
Праграма разлічана на паўгода і арыентавана на тое, каб кожны яе ўдзельнік змог стварыць і рэалізаваць свой праект. За час праграмы лідэрства, а яна існуе ўжо больш за тры гады, былі ўвасоблены ў
жыццё шматлікія задумкі маладых актывістаў БАЖ. Напрыклад, «Бажынкі» і «Калядаванні з БАЖам», журналісцкая кампанія «За экалагічны дабрабыт» і
некаторыя іншыя акцыі і кампаніі з’явіліся менавіта ў рамках праграмы «Маладыя лідэры БАЖ».
Усе наступныя сустрэчы, а іх будзе яшчэ чатыры, дапамогуць удзельнікам навучыцца працаваць з ідэямі ад узнікнення і фармулёўкі да іх поўнай рэалізацыі, эфектыўна працаваць у калектыве і з калектывам,
наладзіць сувязь з грамадскасцю.
Лола Бурыева