Новы пасол Еўразвязу сказаў, калі з Беларусі могуць зняць санкцыі

Адмена санкцыяў Еўразьвязу ў дачыненні Беларусі магчымая, калі ў краіне адбудуцца паляпшэнні ў сфэры дэмакратыі, правоў чалавека і вяршынства права. Пра гэта ў заявіў новы кіраўнік прадстаўніцтва Еўразьвязу Дырк Шубэль, піша Свабода.

nch_001_44.jpg


У прыватнасці Еўразьвяз чакае прагрэсу што да
    -свабоды сходаў,
    -свабоды слова,
    -правядзення выбараў.
На сёння Еўразьвяз захоўвае эмбарга на пастаўкі ўзбраення ў Беларусь. Чатыром асобам — Уладзіміру Навумаву, Віктару Шэйману, Юрыю Сівакову і Дзьмітрыю Паўлічэнку — забаронены ўезд у Еўразьвяз. ЭЗ лічыць іх датычнымі да знікненьняў у Беларусі апаннтаў улады ў 1999–2000 гадах.