Новы сатырычны праект «Пяць хвілін на пятую»

Сатырычны праект "Пяць хвілін на пятую" — пра падзеі ў Беларусі. Над праектам працуе каманда з некалькіх чалавек, якія жывуць у розных краінах, у тым ліку і ў Беларусі. Галоўная задача — уздымаць настрой беларусам, пераствараючы негатыўныя з'явы сучаснай рэчаіснасці ў пазітыўныя эмоцыі і здаровы смех.


 
"Пяць хвілін на пятую" — гэта зусім новы праект, пакуль выйшаў толькі першы выпуск, у працэсе падрыхтоўкі наступныя два, — распавядаюць яго стваральнікі. — Сярод яго мэтаў таксама — дзяўбсці рэжым сродкамі сатыры і гумару, як гэта рабілі беларусы ў гады Другой сусветнай вайны. Некаторыя з беларускіх партызанскіх прыпевак тых часоў гучаць абсалютна сучасна, нават словы мяняць не трэба. Паглядзім, ці спадабаецца наш праект людзям".