Новы старшыня Федэрацыі хакея хоча ўключыць у школьную праграму… катанне на каньках!

Кіраўнік Беларускай федэрацыі хакея, алімпійскі чэмпіён па веславанні Аляксандр Багдановіч у інтэрв'ю «Беларусь-5» паразважаў аб развіцці хакея ў краіне.

humor_reflection_ice_skate_247273.jpg


Багдановіч, які ўзначаліў федэрацыю два месяцы таму, асобна спыніўся на дзіцячым хакеі, сказаўшы, што хоча палепшыць «адзін момант», піша «Наша Ніва».

«Гэта дзіцячы хакей і напаўняльнасць лядовых арэн. Бо ў нас лядовыя арэны шыкоўныя. У нас 44 лядовыя пляцоўкі і да абеду яны не загружаныя».

Таксама ён выступіў з новай прапановай.

«Мы цяпер прапрацоўваем момант з міністэрствам адукацыі, каб катанне на каньках уключыць у агульнаадукацыйную праграму. Гэта значыць будзе ўжо абавязковым прадметам, будзе ўваходзіць у варыятыўны кампанент у дзяцей пачатковых класаў навучання», — сказаў Багдановіч.

Цікава, а хто будзе гэта выкладаць?