Олдскульны фэшн-маркет, лайн-ап для меламанаў і яшчэ 8 прычын адправіцца на A-Fest сёлета

10 жніўня ў Лошыцкім парку ў чацвёрты раз пройдзе маштабны фестываль піва і ежы A-Fest. Сёлета хэдлайнерамі найбуйнейшага бясплатнага летняга опэн-эйра стануць рэпер K-Maro, хіп-хоп гурт "Бумбокс" і рокеры Nizkiz.

karta_2.jpg


На фэсце ўпершыню з'явіцца зона "A-Фэшн", дзе можна сабраць модны лук з олдскульных рэчаў, а потым у ім жа танчыць пад хіты са свайго 2007-га. Дзесяць прычын не прапусціць новы A-Fest – у вялікім фестывальным гідзе.

Прычына 1. Лайн-ап для меламанаў


Сёлета ў Мінску выступяць рэпер K-Maro, чый хіт Femme Like You добра знаёмы прыхільнікам музыкі нулявых, хітовыя украінцы "Бумбокс" і, мабыць, галоўны фестывальны гурт Беларусі Nizkiz. Са сцэны ў парку таксама прагучаць балкана-цыганскія мелодыі PlumBum, хуліганскі фанк Groove Dealers, інтэлігентны электра-поп Palina і танцавальны поп-панк O.Torvald. Здаецца, будзе #рухняк!

Прычына 2. Фудкорт, на якім вельмі смачна


Бургеры, хот-догі, піца, кебабы, мяса і гародніна на грылі – фудкорт на A-Fest падабаецца наведвальнікам за кошт сваёй разнастайнасці. Сёлета на фестывалі свае выязныя рэстараны адкрыюць гастрапаб "Гамбрынус", кафэ Garage, TNT Rock Club, "Ракаўскі бровар", сетка японскага стрытфуду TokiNY ды іншыя ўпадабаныя мінчукамі ўстановы. Прыходзіць з пустым страўнікам – правільна!

Прычына 3. Фэшн-маркет, дзе ўсё па олдскуле


Упершыню на фестывалі з'явіцца зона "A-Фэшн", дзе можна прыдбаць вобраз у духу "старой школы": алімпійкі і легінсы з бацькоўскага гардэроба па цане ад 5 рублёў або стылёвыя шорты-трусы, выпушчаныя спецыяльна да фестывалю. Ад 12:00 да 17:00 запланаваныя майстар-класы па стварэнні крутых лукаў з вінтажных рэчаў, паказ рэтра-калекцыі і конкурс олдскульных касцюмаў. Гасцям фестывалю прапануюць зрабіць начос, як у 80-х, або яркія стрэлкі ў стылі 90-х, а таксама ператварыць улюбёную старую куртку ў трэндавую рэч. Не здзіўляйцеся, калі ў парку будзе шмат фрыкаў ды іншых персанажаў, апранутых па олдскул – гэта рэкамендаваны дрэс-код.

Прычына 4. Лошыцкі парк як найлепшая гарадская фотазона


Яблыневыя сады, руіны старога млына і бровара, жывапісныя зялёныя лужкі, дзе зручна размясціцца для летняга пікніка. Цяжка ўявіць больш маляўнічую фотазону для кадраў на цэлы год. Адразу пяць фотазон абсталюе ў Лошыцкім парку "Аліварыя", так што абавязкова зарадзіце смартфон перад фэстам ці прыхапіце фотаапарат.

Прычына 5. Музычны квіз "Сам Шазам"


Не проста добры квіз, а паўнавартаснае музычнае шоу з жывым бэндам. Адгадвайце вядомыя, вельмі вядомыя і забытыя песні разам з сябрамі. Не ведаеце адказ? Танчыце пад крутыя аранжыроўкі.

Прычына 6. Валейбол, летні хакей ды іншыя віды спорту


На фестывалі адкрыюць дзясятак забаўляльных пляцовак з актыўнымі гульнямі. Любіце спаборнічаць – згуляйце ў вулічнага "сапёра" ці нарэшце разбярыцеся ў правілах петанка, адчуваеце сябе самотным ваўком – пастраляйце па піўных бочках мячамі. З сабой у парк можна і трэба браць фрысбі, ракеткі для бадмінтона, надзіманыя мячы, шахматы і шашкі – усё тое, што спатрэбіцца для добрага адпачынку на траве.

Прычына 7. Пляцоўкі для маленькіх і вельмі маленькіх гледачоў


У дзіцячым гарадку можна ажывіць расліны і жывёл на велізарнай размалёўцы, згубіцца ў заблытаным лабірынце з FUNtastic або паганяць з воднымі пісталетамі. Аквагрымёры дапамогуць маленькім беларусам ператварыцца ў герояў улюбёных коміксаў. Спатоліць смагу і набрацца сіл для новай гульні бацькі і дзеці змогуць у двух пунктах з квасам "Аліварскі".

Прычына 8. Дзень нараджэння на фестывалі


Фэст прысвечаны 155-годдзю піваварнай кампаніі "Аліварыя", таму ў гонар свята на А-Fest усталююць двухметровы арт-торт. Адламаць кавалачак ад яго не атрымаецца, а вось прадэгуставаць новы гатунак "Аліварыя Багемская Паравое", выпушчаны спецыяльна да 155-гадовага юбілею, – калі ласка. Піўны сомелье раскажа пра піцейныя традыцыі стогадовай даўніны і незвычайныя прывілеі часоў графа Чапскага.

Прычына 9. Экскурсіі на рэтра-бусе


10 жніўня – гэта магчымасць яшчэ раз пракаціцца на рэтра-бусе міма гістарычнага будынка "Аліварыі" і пазнаёміцца ​​з броварам з найбагацейшай у Беларусі гісторыяй. Аглядныя экскурсіі па сталіцы на чырвоным вінтажным аўтобусе запусціў мінчук Аляксей Казловіч яшчэ ў пачатку мая. Ён уласнымі рукамі сабраў копію ЗІС-8, каб вазіць на ёй турыстаў. Паездкі ў стандартным фармаце, без знаёмства з «Аліварыяй», працягнуцца і пасля фестывалю. Запісацца на адну з пяці штодзённых экскурсій можна па тэлефоне, пазначаным на сайце.

Прычына 10. Вялікая піўная дэгустацыя


Еўрапейскі фестываль A-Fest асабліва прывабны для меламанаў, якія любяць слухаць добрую музыку з куфлем халоднага піва ў руцэ. Гасцям для дэгустацыі прапануюць адразу 12 гатункаў: поўную лінейку "Аліварыя", у тым ліку і навінку "Аліварыя Багемскае Паравое", Karol Jan Ruby і Karol Jan Hello Honey, разліўное Grimbergen і два безалкагольныя гатункі "Балтыкі". Піва будуць прапаноўваць па цане ад 3 да 5 рублёў за 0,5 літра, квас – па 1 рублі.
Стартуе фестываль у суботу а 12:00, а скончыцца да 23:00. Дабірацца да Лошыцкага парку зручней за ўсё на грамадскім транспарце або ровары (на ўваходзе ў парк прадугледжаныя велапаркоўкі). На выпадак кепскага надвор’я на фестывалі арганізуюць продаж дажджавікоў. Госці, маладзейшыя за 18 гадоў, змогуць прайсці на A-Fest толькі ў суправаджэнні дарослых. Калі ласка, вазьміце з сабой пашпарт, каб пры неабходнасці пацвердзіць свой узрост!
Недастаткова падстаў? Шукайце падрабязнасці ў сацыяльных сетках:●     Вконтакте https://vk.com/club_alivaria ●     Instagram https://www.instagram.com/alivariabelarus ●     Facebook https://www.facebook.com/Alivaria/
Лайн-ап A-Fest 2019:12:30–13:30                    Plum Bum14:00–15:00                    Groove Dealers15:30–16:30                    Palina17:00–18:00                    O.Torvald18:30–19:30                    Nizkiz20:00–21:00                    Бумбокс21:30–22:30                    K-Maro