Па справе аб збіцці гітарыста «Ляпісаў» затрыманыя тры чалавекі, СК не каментуе
Падазраваныя ў збіцці гітарыста «Ляпіса Трубяцкога» Руслана Уладыкі затрыманыя. Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміла сястра музыкі Святлана.
Са словаў Святланы, нападнікі — трое наркаманаў.
На відэа, якое Святлане паказалі ў Следчым камітэце, бачна, як невядомыя збіваюць музыку. Барсетка, якая была пры Руслане ў вечар нападу, не знойдзеная.
Святлана сцвярджае, што крымінальная справа па збіцці Руслана Уладыкі была заведзена 8 чэрвеня. Пацярпелымі прызнаныя і музыка, і сама Святлана: ключ ад яе кватэры, які быў у Руслана, прапаў.
Следчы Камітэт ход справы пакуль не каментуе.
Руслан Уладыка трапіў у рэанімацыю ўвечары 6 чэрвеня. Па словах прадзюсара “Ляпіса Трубяцкога” Яўгена Калмыкова, у гэты вечар Руслан зайшоў у бар на вуліцы Солтыса літаральна на дзве хвіліны. Праз гадзіну яго знайшліў непрытомным стане. У бальніцы музыку зрабілі некалькі аперацый. Ён па-ранейшаму ў коме.