Па ўсёй краіне пройдзе спецмерапрыемства ДАІ

На тэрыторыі ўсёй краіны з бліжэйшага панядзелка Дзяржаўтаінспекцыя пачынае правядзенне рэспубліканскага спецмерапрыемства «Захавай сабе жыццё!».

minsknews.by

minsknews.by

Як паведамляецца, акцыя павінна нагадаць пешаходам аб неабходнасці строгага захавання правілаў бяспечных паводзін на дарозе, абавязковага выкарыстання флікераў і камізэлек падвышанай бачнасці ў цёмны час сутак, а таксама ва ўмовах недастатковай бачнасці.
Чакаецца, што экіпажы ДПС будуць патруляваць і дзяжурыць на участках дарог і вуліц, якія маюць найбольшую рызыку здзяйснення наездаў на пешаходаў. Акрамя супрацоўнікаў ДАІ будуць задзейнічаны і сілы міліцыі грамадскай бяспекі.
Дзяржаўтаінспектары наведаюць працоўныя калектывы і ўстановы адукацыі, дзе раскажуць аб асноўных рызыках і пагрозах бяспекі з улікам сезонных фактараў.
Будзе звяртацца ўвага і на кіроўцаў, якія не выконваюць правілы праезду пешаходнага пераходу.
Паводле звестак ДАІ, за восем месяцаў гэтага года ў Беларусі ўзрасла колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў (з 654 да 668) і колькасць пацярпелых (з 559 да 587). А вось колькасць загінуўшых трохі знізілася (са 111 да 109).
У верасні бягучага года ў 64 ДТЗ пацярпела 53 і загінула 14 пешаходаў.
naviny.by