Пачынаецца Калядны пост
У праваслаўных вернікаў сёння пачынаецца Калядны пост — адзін з чатырох шматдзённых пастоў, які рыхтуе вернікаў да свята Раства Хрыстова.

Ён менш строгі, чым Вялікі ды Успенскі. І будзе доўжыцца сорак дзён да 6-га студзеня. Праваслаўныя святкуюць Раство 7-га студзеня (паводле старога стылю).
У каталікоў Адвэнт пачынаецца ў гэтую нядзелю, 30 лістапада, і будзе доўжыцца да 24-га снежня.
Раство каталікі, пратэстанты і некаторыя праваслаўныя цэрквы святкуюць 25-га снежня.