Пачынаецца новы этап конкурса "Народны журналіст"
Пачынаецца новы этап конкурса "Народны журналіст". Народны журналіст–2014 гэта — конкурс на найлепшы матэрыял пра мясцовыя праблемы. Асноўная ўмова конкурсу — аўтар не павінен быць прафесійным журналістам.
Арганізатары чакаюць тэксты, фотарэпартажы, відэа, аўдыё, блогі пра мясцовыя праблемы.
Намінацыі конкурсу:
Тэкст;
Мультымэдыя (відэа, фота, аўдыя, інтэрнэт);
Малады народны журналіст;
Баронім сваё (мясцовыя культурныя каштоўнасьці).
Кожны канкурсант атрымае падарунак. Аўтарам найлепшых працаў будуць прызы: 2 ноўтбукі, 2 відэакамэры, а таксама флэшкі.
Усе працы, адпаведныя ўмовам конкурсу, зьявяцца на партале narodny.by; найлепшыя будуць прапанаваныя
незалежным газэтам, радыё, «Белсату». Пераможцы атрымаюць друкаваны наклад сваіх тэкстаў, каб правесьці мясцовую кампанію. На Ваша запрашэньне для кансультацыяў і дапамогі прыедзе
група экспэртаў.
Апошні тэрмін падачы працаў — 15 кастрычніка 2014 г.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна паслаць свой матэрыял на электронны адрас narodny.zurnalist@gmail.
Дадатковая інфармацыя: http://narodny.by/