Пад Магілёвам гарэла птушкаферма: загінула каля 2000 птушанятаў

Пад Магілёвам гарэла птушкаферма. Здарэнне адбылося ў вёсцы Межысеткі ўвечары 10 лістапада пасля 17.00.

Здымак МНС

Здымак МНС


На момант прыбыцця выратавальнікаў дах птушніка гарэў адкрытым полымем, персанал быў на месцы. Будынак птушніка належыць філіялу «Сервалюкс Агра» кампаніі «Сервалюкс». У момант узгарання спрацавала пажарная сігналізацыя.
У птушніку было каля 46 тысяч гадоў маладняка птушкі ва ўзросце да 3 сутак. У агні загінула каля 2 тысяч птушанятаў. Таксама знішчана 25 метраў стужкі транспарцёра падачы корму, пашкоджана 50 квадратных метраў даху, закураныя сцены.
Сярод персаналу ніхто не пацярпеў. Канчатковы памер матэрыяльных стратаў і прычыны здарэння высвятляюцца, перадае прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.
Паводле «Еўрарадыё»