Пад Баранавічамі адбыўся фэст беларускай вышыванкі (ФОТА)

Фэст «Баранавіцкая вышыванка» адбыўся у Русінах, пад Баранавічамі, на сядзібе Таварыства беларускай мовы. Тут сабралася каля сотні чалавек.



c382e1a8_76b2_4cb2_a8ca_3114f36758c0_w640_s.jpg

Прагучалі выступы пра гісторыю вышыўкі і сімволіку, была арганізаваная выстава ручнікоў. Можна было убачыць старыя фотаздымкі беларусаў у нацыянальных строях.Кіраўнік баранавіцкай філіі ТБМ, арганізатар фэсту Віктар Сырыца распавёў: «Упершыню ў Баранавічах мы ладзім такое свята. Сабраліся, каб апрануць кашулі вышываныя, паказаць ручнікі, паслухаць гісторыю вышыванкі».

Многія з прысутных, нават маленькія дзеткі былі адзетыя ў вышыванкі. Баранавіцкі ўкраінец Рыгор Грык прыйшоў у кашулі, якую шмат гадоў таму пашыла ягоная маці.

Адзін са старэйшых сяброў баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Чэслаў Сухарэбскі распавёў, што беларуская культура цяпер перажывае не найлепшыя часы і заклікаў актыўней «паказваць сваю адметнасць, паказваць сваю беларускасць».

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус пачаставаў удзельнікаў фэсту гарбатай ды аладкамі, прыгатаванымі на вогнішчы каля сядзібы.

Радыё Свабода
 

gdb.rferl.org__b71cd5ab_0576_4_40a08fdbe279f8b3783ce4cca23f8c08.jpeg

gdb.rferl.org__296e064b_2b1d_4_c799425910fafd5b95d2353539d67fe6.jpeg

gdb.rferl.org__4981ffc2_b70d_4_c9f4d9a1655ec61dba16571f5b12fcc2.jpeg

gdb.rferl.org__aff27e53_b22e_4_cdca92cde7a9c5f25054a01bd7644c0a.jpeg

Кіраўнік баранавіцкай філіі ТБМ, арганізатар фэсту Віктар Сырыца

gdb.rferl.org__a6dfb76f_b4e2_4_9e22e6df8eeb396d3aee0c4bf8bedd30.jpeg