Падарожжа ў гісторыю

Антон Астаповіч запрашае жадаючых 18 красавіка наве-даць помнікі Гомельшчыны.

Падарожжа ў межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі» арганізуе Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, старшынёй якога з’яўляецца актывіст Руху «За Свабоду» Антон Астаповіч.

Падчас выправы ў Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін плануецца наведаць шэраг мясцін:

Парычы — жылая і грамадзянская забудова мястэчка, будынкі лякарні, лесапрамыславіка, жаночага вучылішча. Усё канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзяў.
Юравічы — касцёл і кляштар езуітаў, канец XVII — сярэдзіна XVIII стагоддзяў. Барока. Палеалітычная стаянка.
Барбароў — сядзібна-паркавы комплекс Горватаў, канец XVIII — сярэдзіна XIX стагоддзяў.
Мазыр — бернардынскі касцёл і кляштар, другая паловы XVII — сярэдзіна XVIII стагоддзя; касцёл і кляштар цыстэрцыянак, пачатак XVII — сярэдзіна XVIII стагоддзя; касцёл цыстэрцыянцаў, сярэдзіна XVIII стагоддзя. Усё барока. Гарадская жыллёвая і грамадзянская забудова, канец XIX — пачатак XX стагоддзяў, музей «Палеская веда», музей А. Пушкара, краявіды горада і даліны Прыпяці.
Пра падрабязнасці можна даведацца па тэлефонах: (+37529) 1117332, (+37517) 2627343.