Падарунак да Новага года? У ЦІПе на Акрэсціна сёння прымаюць цёплыя рэчы і лекі
Сёння ў ЦІПе на Акрэсціна для арыштантаў прымаюць цёплыя рэчы і лекі. Гэта незвычайна, бо ўжо даўно там адмаўлялася прымаць перадачы «палітычным».
У ЦІПе на Акрэсціна прымаюць цёплыя
рэчы і лекі. Пра гэта паведамляюць сваякі затрыманых у чатах па ўзаемадапамозе.
Апошнія месяцы адміністрацыя Акрэсціна адмаўлялася прымаць перадачы арыштаваным па «палітычных» артыкулах.